Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакласці жыццё на алтар

Творчым людзям усіх часоў і народаў
прысвячаецца

Пакласці жыццё на алтар
і кінуць Сусвету пальчатку,
узвесці палац з кволых мар,
сціраючы лёсу пячатку,

Душу распасцерці паміж
зямлёй і касмічнай прасторай,
без скаргаў пранесці свой крыж,
узняцца над бруднай разорай,

Усмешку скрозь боль падарыць,
пакуты прыдбаць ад развагі,
бясконца шукаць і тварыць –
ці ж гэта не варта павагі?!


Верш Пакласці жыццё на алтар - Ірына Хадарэнка