Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кружыць бусел вёсачцы Сямёнавiчы прысвячаю

Кружыць, кружыць белы бусел
Ды над вёскаю маёй.
Ён дзяцей чакае мусіць
Разам з бусліхай сваёй..

У гняздзечку родным вецер
Стане плакаць, завываць.
-Дзе ж вы, родненькія дзеці?
Мы стаміліся чакаць.

Дзе, крывінкі, паляцелі,
У які, скажыце, край?
Жыць у вёсцы не схацелі.
Тут так добра! Ці ж не рай:

Вось крынічанька бруіцца
З жыватворнаю вадой.
Ды не можам мы напіцца-
Парасло ўсё лебядой.

Кожнай хаткай Вас чакае
Роднай вёскі цішыня.
Сад квітнеючы ўздыхае:
Дзе ж бусліная сям’я?

Сцежка сціплая да вёскі
Так стараецца, бяжыць!
На пагорачак бярозка
Ўглядаецца, стаіць…

Кружыць, кружыць белы бусел
Ды над вёскаю маёй.
Ён дзяцей чакае мусіць
Разам з бусліхай сваёй…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кружыць бусел вёсачцы Сямёнавiчы прысвячаю - Ірына Касянкова