Верш Дзеці ліхалецця
Экскурсія ў музей Наваельнянскай сярэдняй школы
(Гістарычная даведка: На тэрыторыі г. п. Наваельня да Вялькай Айчыннай вайны існаваў інтэрнацыянальны піянерлагер для дзяцей камуністаў з усяго свету. Вайна застала іх нечакана. Не ўсіх дзяцей паспелі эвакуіраваць.)
Гады крывавыя вайны
Дзяцінства шчасце адабралі.
Сярод чужых зусім адныя
Ахвярвў лёс яны спазналі.
Не маці-смерць спявала ім
На ноч журботы калыханку.
Нясцерпны боль такім малым!
Цярпелі з вечара да ранку.
Заплюшчаць вочы. Вось яна-
Матуля родная ўратуе!…
Ды толькі чорная вайна
Выпрабаванні ім гатуе.
У чым павінныя былі?!
І саграшыць жа не паспелі.
У пекле жудаснай вайны
Іх душы бедныя гарэлі.
Сямнаццаць выжылі тады.
Ім Беларусь матуляй стала.
У тыя цяжкія гады
Яна дзяцей уратавала.
Чацвёра не прыйшлі дамоў.
Іх родныя пяшчотай не сагрэюць.
Там, дзе нявінная лілася кроў,
Яны рамонкамі бялеюць.
Гляджу на здымкі на сцяне.
Дзяцей сваіх успамінаю.
Маленькі ўнучак у мяне.
І я ад жаху заміраю:
А што, калі ізноў вайна
Зямлю злачынствам апануе?!
Ўсе добра ведаюць-яна
Нікога ўжо не пашкадуе.