Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларусь

Беларусь…Радзімая старонка.
Гукі спеваў л’юцца звонка.
У жытнім полі васількі,
У небе сінім белыя буслы.

Беларусь… Матулечка рОдная.
Гучнасць мовы-песьня пяшчотная.
Звон чыстых крыніц, шчэбет птушыны,
Зорак карагод і шолах альшыны.

Беларусь…Старажытная спадчына.
Легенды і паданні-мая Бацькаўшчына.
Мудрыя продкі ў курганах спяць,
І вежы замкаў стагодзямі стаяць.

Беларусь…Зямля вяселля, свята.
Агні КУПАЛЛЯ, асілкі-хлапчукі, дзяўчаты.
Песнь жураўлеў, муражныя лугі,
Чарніцы, суніцы, канюшыны стагі.

Беларусь…Буйныя нівы і вескі,
Певень ранкам, водар бэза, чаромхі,
Крынка малака, кавалак хлеба,
Пах забыты духмянага сена.

Беларусь…Зямля моцы і мрой.
Векавы крыж пакут не зламаў-ты Герой!
Беларусь – мой лЕс, няма цябе мілей,
Беларусь мая любая – ЖЫВІ І КВІТНЕЙ!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларусь - Ірына Беларусава