Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твае цёмна-зялёныя вочы

Твае цёмна-зялёныя вочы,
Як магнітам мяне прыцягнулі.
Твае цёмна-зялёныя вочы
Цеплынёй маё сэрца кранулі.

Твае цёмна-зялёныя вочы
Глыбінёю душу паланілі.
Твае цёмна-зялёныя вочы,
Як агнём маю душу спалілі.

Твае вочы я бачу ўсюды
І цалую ў думках дзявочых.
Для мяне твае вочы, як цуды,
І для іх я зраблю, што захочаш!


Верш Твае цёмна-зялёныя вочы - Інэса Дэмбская