Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Неяк будзе

Зусім нядаўна “папіццот”
Былі для нас звычайнай нормай.
Цяпер не маем і трахсот.
Але навошта нам рэформы?
І хай заводы ўсе стаяць.
Мы пражывем. Ёсць бульба, сала.
Зімой не будзем галадаць.
Для шчасця нам патрэбна мала:
Спакойна жыць і без вайны…
Не льецца кроў, не гінуць людзі…
Дажыць бы толькі да вясны.
А, неяк будзе, неяк будзе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Неяк будзе - Ігар Буяльскі