Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ён не заве яе зусім у Парыж

Ён не заве яе зусім у Парыж.
Яна і не чакае запрашэння.
Суцішак горкай слотай закрычыць…
Ёй не абдымуць вострыя калені.

Яна ўжо адвыкла ад цяпла,
І грэе рукі толькі адвячорак.
Дзяўчына закахацца не змагла…
Пагрукайце хто-небудзь ёй у вокны.

А можа, яшчэ сэрца ажыве?
Магчыма ашалее ў спадзяванні?
Ды кветка не сумуе па вясне.
Але ж такога, мусіць, не бывае…)


Верш Ён не заве яе зусім у Парыж - Гануля Саладкевіч