Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Папялушка

Магчыма праўда – нос у сажы.
Пра гэта ўжо дзясяты кажа.
А ты
паціху
мне на вушка
Ласкава шэпчаш:
“Папялушка”.
Дык ведай: больш за ўсё цаню
Пяшчотную тваю хлусню.


Верш Папялушка - Ганна Рэлікоўская