Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не наркотык

Ты ўзгадаеш мне свой сон,
Я адгукнусь гаворкай сціслай.
Абпаліш вершам, нібы іскрай,
Другім даб’еш наўздагон.

Сустрэўшы, не дасі далонь,
А зазірнеш ціхенька ў вочы,
Палае позірк, нібы ўночы
Нязгасны чортавы агонь.

Працверазей, прачнісь хутчэй!
А тое полымя вачэй
Ня тухне зноў… мауклівы дотык…
Я ж чалавек, а не наркотык!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не наркотык - Ганна Лутава