Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая радня

Вельмі хочацца пабачыць
разам усю маю радню:
маму побач з татам у хаце
і старэйшую сястру,
двух братоў – адзін Валодзя,
Анатолем быў другі,
іх імёны, пэўна, у модзе
да цяперашняй пары.
Мама ў хаце прыбірала,
варажыла ля пліты,
я ў таты запытала
пра ваенныя гады.
Жорсткі вораг быў, нялюдзкі,
здекаваўся над людзьмі,
успамін варушыў грудзі,
саланіў з вачэй сляды.
Можа ўбачымся мы скора,
гэта ведае наш Бог.
Я то ведаю: ніколі
не ступлю на свой парог.

4 красавіка 2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мая радня - Галіна Хейлік
«