Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На ўсе рукі майстра

Мой бацька быў таленавіты,
Усе ўмеў, быў працавіты,
Многа хат у сяле збудаваў,
Брат яго яму дапамагаў.

Валодаў гэблікам, стамескай,
Дзверы, вокны майстраваў,
Мы спалі там, за занавескай,
А ён ў чатыры раніцы ўставаў.

І працаваў ўвесь дзень рупліва,
Каб мы не ведалі нядолі,
Вясёлы быў і гаварлівы,
Жадаў ён нам найлепшай долі.

Не адзін вулей пчол ён меў,
Усё пра іх ён разумеў,
І зімы ўсе былі мы з мёдам,
Дзяліўся ён ім і з народам.

Любіў сяброў ён частаваць,
Агурочкам з мёдам,
Сваю вішнёўку наліваць,
Выпіць з асалодай.

На акардыёне граў,
Нават не знаўшы нотаў,
На слых акорды падбіраў,
Весяліў з ахвотай.

І сапожнікам ён быў,
Абутак шыў, рамантаваў.
І гэту справу ён любіў.
І многа кніг ён прачытаў.

Яго няма ужо даўно,
Але стаяць тыя хаты ў сяле.
Для мяне ён жывы ўсё адно,
Мне так яго не дастае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На ўсе рукі майстра - Галіна Дземідовіч