Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Горад юнацтва

Сёння я праязджала
Праз мой горад юнацтва.
і хвіліна настала
Успамінам аддацца.
Нібы ў сне, нібы ў казцы
Летуценная, празрыстай
Адчуваць сябе дасць мне
Успамін гэты чысты.
Тут на велічнай горцы
Сонца я сустракала,
Тут жа першае горкае
Я каханне спаткала.
Неба тут было зорным
і хвалюючым, цэлым..
Нешта тут было чорным,
Але ж белае – белым.
Шчасце – дык на ўсю сілу,
Сум – да слёз і да вершаў
Усё здаецца мне мілым
Ў маім горадзе першым.
Ён сустрэў мяне дзіунай
Шчырай з вёскі дзяўчынкай,
Майскіх мараў мыў ліўнем,
Сум крыў снежнай аўчынкай.
Што ні дом – успаміны
Што ні вуліца – вобраз,
Нібы крык жураўліны,
У сэрцы памяці добрай.
Не было тут скептычных
і разважлівых думак,
Усё было рамантычным –
Мора мар і задумак,
Цэлы свет захапленняў
і пачуццяў бяздоннасць,
Сэнс жыцця, уяуленні
і сяброуства законы..
Зноў душа заспявала
Як тады, так, знянацку…
Сёння я праязджала
Праз мой горад юнацтва.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Горад юнацтва - Галіна Бяляўская