Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ачмурэлыя

АЧМУРЭЛЫЯ

Тэма для плаката

Раўнінай шэраю, пустой,
дзе пыл, дзе травы паўсухія,
яны, як Брэйгеля сляпыя,
брыдуць нястройнай чарадой
і дзіка, роспачна крычаць,
мармычуць штосьці палахліва,
смяюцца весела-шчасліва
або прыгнечана маўчаць.
Не рупячыся ўхмылку скрыць,
вядзе іх напрасткі да ямы
у згубнай справе майстар знаны –
наркотай набрынялы шпрыц.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ачмурэлыя - Фёдар Лашкевіч