Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як сустрэну прыгожага

Як сустрэну прыгожага, з хвалістым чубам,
Дык адразу успомніцца колішні, любы…
Толькі любым цяпер вось яго я назвала,
А тады не галубіла, не прызнавала.
І чаму, і чаму пазірала няміла?
Ці ж дзяўчо непакорных плячэй не любіла!
Ці ж яно, каб сагрэцца ў абдымках хлапчыны,
Не хадзіла, пазяблае, праз каляіны?

І кахала – не знала,
І любіла – дражніла…
Як сустрэну прыгожага, думаю – мілы…


Верш Як сустрэну прыгожага - Еўдакія Лось