Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліс

Пунсовы ветразь плыў па лесе…
Нібыта свечка па сутонні.
Пунсовы ветразь – ліс на снезе,
агонь блукання на прыволлі.

Плыві, прыгожы, покуль вецер
тваіх слядоў не пакідае,
і абмінуць здалей дасвецце,
дзе лёс-ганчак цябе чакае.


Верш Ліс - Эдуард Акулін