Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Начная размова

Ты памятаеш, месяц-брат, як мы з табой гулялі?
Як нашы вуліцы й двары да ранку не змаўкалі?

Ты памятаеш, месяц-брат, як мы пілі з табою,
Што нават цвёрдай не чувалася зямліцы пад нагою.

А памятаеш, месяц-брат, як мерзлі мы ўзімку,
І як гарэлку запівалі ліманадам з ільдзінкамі?

Ты памятаеш, месяц-брат, як цалавалі дзевак?
Ты падглядаў у кожны кут і за любое дрэва.

А памятаеш, месяц-брат, як мы дурэлі ноччу?
І заўвагі нам рабіць не мелася ахвочых.

А як мы біліся з хлапцамі пад тваім наглядам,
І не баяліся прыйсці дамоў з пабітым тварам?

І дзякуй табе, месяц-брат, што супакойваў маму,
Калі бадзяўся я да свету пад дзявочай брамай.

Ты, месяц, не хавайся за аблокі сарамліва,
Бо мы ў той шалёны час жылі з табой шчасліва.

Куды падзелася цяпер хлапечае свавольства?
Мо разбамбіла яго ўшчэнт штодзённасці кароста?

Але я зноў іду ў ноч ад любага парога,
Дапамажы мне, месяц-брат, знайсці сваю дарогу!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Начная размова - Дзяніс Шпіронак