Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ілюзія

Ілюзія кахання некалі сканчаецца,
І ўсім віною той недасланы ліст…
Калі між рэалам і мрояй усё вагаецца,
Ён быў бы казкай шчырасьці, мабыць…

Але, на жаль, мы казкі робім самі…
Жывучы ў рэале, як быццам у сне…
Сягаючы за воблакі дажджамі,
А ў рэале сапраўднымі слязьмі…


Верш Ілюзія - Данута Нікіціна