Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсць у паэта свой аблог цалінны

Ёсць у паэта свой аблог цалінны,
Некрануты прастор для баразён,
Дзе ён працуе з першае хвіліны
І да апошніх вечаровых дзён;

Ёсць думак прагавітае насенне,
У жменю назбіранае з дарог,
Што спелага чакае ўвасаблення,
Заліўшы хваляй жытняю аблог;

Ёсць сэрца маладое, без якога –
Без палкага, жывога пачуцця –
Няма ў яго нічога: ні аблога,
Ні плённых дум, ні самаго жыцця;

І ёсць адказнасць перад строгім вершам,
Перад яго пачаткам і канцом –
Каб баразну, радком пачаўшы першым,
У сноп звязаць шаснаццатым радком.


Верш Ёсць у паэта свой аблог цалінны - Аркадзь Куляшоў