Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За межамі вясёлкі

Кожны дзень адчуваю твой позірк:
У маланцы, блакітным возеры,
У аблоках, сцюдзёнай завеі,
У вачах маёй маці.

Шчыра кажучы, я не ведаю,
Што ты: чорнае ці белае,
Лесвіца ў нябёсы,
Памылка,
Цудоўны лёс?

Нават у сне
чую, як снег
Твайго позірку кранае мяне.
А потым пачынаецца праца…
І я забываюся пра цябе,
І зачыняю дзверы
Да веры.

Я ведаю, ты – косткі.
Зусім не цікава, колькі
Ты маеш талентаў, мар, хмар,
Сакрэтаў, прыватнага кошту.

Люстэрка душы – не вочы
І нават не вусны, чуеш?
Люстэрка душы – твой цень,
Возера ды вясёлка.

Калі ты знікаеш – знікае й вясёлка.
Калі знікае вясёлка – мяне няма.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш За межамі вясёлкі - Аркадзь Брут