Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яўгеніі Янішчыц

Восень ў лістападзе красавала,
Рассыпала колераў суквецці.
Мудрая зямля, яна чакала…
Зорка загаралася ў Сусвеце.

Восень ў лістападзе дагарала.
Сум зямлю працяў так невыносна…
Мудрая зямля, ты адпускала
Зорку, што згарэла так дачасна.


Верш Яўгеніі Янішчыц - Арцём Хандрыка