Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Валацуга

Гавань народаў,
Горад пад вежай
Зноў валацугу вітае віхурам.
Валіцца ветах
З выцвілай сцежкі
Выспаў пагоркаў,
Дахаў панурых.

Горад-апоўзень,
Горад-замежжа,
Горад-фланёр
Блізка-далёкі.
Даўні драпежнік –
Чый, белавокі?
Чый, прайдзісвет
Зніклай эпохі?

Горад адкажа:
–Віхур мацнее,
Горад адкажа:
–Варта хавацца!
Месяц, – лапоча, – падзе безнадзейна
Мне на макушку…

Канец адказа.

Часткай тваёй я ніколі не стану –
Часткай раскошы, часткай галечы.
Добра.
Мне добра ад гэтага стану!
Зноўку вярнуся
Госцем адвечным.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Валацуга - Антось Спясівых