Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бывай, дзяўчына

Дзяўчына заблукала
У чорным страшным лесе,
Шчасце там шукала,
А дома плачуць дзеці.

Яна шукала шчасце
Сярод дубоў ды соснаў,
Але знайшла пагібель,
Было ёй трыццаць вёснаў.

А дзе жа тая сцежка,
Што прывяла сюды?
Каб розум яна слухала,
То не было б бяды.

Бывай-бывай, дзяўчына, –
Развітваецца Сонца.
Бывай-бывай, дзяўчына, –
Нашэптвае вецер, –
Шчасце ўжо чакае
Цябе ў іншым свеце.

Дзяўчына заблукала
У чорным страшным лесе,
Шчасце там шукала,
А дома плачуць дзеці…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,00 out of 5)

Верш Бывай, дзяўчына - Андрусь Фамін