Верш КРАІНА БЕЛАРУСЬ
Шаснаццаць год тут гармідар.
Шаснаццаць год краіна гіне.
Шаснаццаць год ідзе “базар”.
Шаснаццаць год, як на чужыне.
Краіна НАША – БЕЛАРУСЬ.
НАШ герб спакон вякоў ПАГОНЯ.
За колер сцяга ганарусь.
У ім ёсць НАША моц і воля.
Мы адрадзілі свой народ.
І нацыя з каленаў устала.
Але цяпер у НАС прыгнёт.
Блазнаў праўленне ўсіх дастала.
Забыць усё што НАС яднала.
Забыць НАШ незалежны шлях.
Забыць што тут НАС затрымала.
Забыць пра герб НАШ і пра сцяг.
Ідэю, Нацыю, Сумленне
НАМ замянілі на хлусню.
І Беларусаў пакаленне,
Сканала і пайшло да дну.
А НАША мова так прыгожа.
Няма замены ёй нідзе.
Яна НАМ родна – не варожа.
Але ж забылі пра яе.
Тут Колас і Купала жылі.
Пісьменнікаў тут шмат было.
Але пра подзвіг іх забылі.
У труне ўсе ляжаць даўно.
Калі ты горды Беларус.
Калі шкада табе краіну.
Устань на ногі, скінь прымус.
Стань Патрыётам! За Радзіму!
Не трэба НАМ чужой зямлі!
Не трэба грошы НАМ чужыя!
Хапае НАМ сваёй “раллі”!
МЫ БЕЛАРУСЫ! МЫ жывыя!
Абрыдла быць ужо “нікім”!
Абрыдлі з Захаду іх здзекі!
Дастаў прыгнёт! – МЫ скажам ім.
Краіна НАША – БЕЛАРУСЬ! Заўжды была і ёсць навекі!
17.06.2011