Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Народ

Як птушка ў небе, вецер у полі,
Я незалежны і адзін,
Адчуўшы подых, светач волі,
Час згінуў безліччу гадзін…

За патаемнымі дзвярыма,
Якія раньш не здолеў адчыніць,
Хавалісь дух мой, мая сіла
І я ўзняўся, каб ізноўку жыць!

Мяне цкавалі, ды губілі,
А я ўпарта жыў…
Усіх, з кім быў, схавалі шжо магілы,
Я ж усё змагаўся ішоў і біў.

Мне смерць сяброўкаю не стала,
Яна мне прабірала шлях,
Увесь час мяне хапала,
Цягнула за сабой у вечны жах…

Але я змог той шлях няпросты,
Быў князем, волатам, сахой…
Усюль па свеце слова родна
Сваёй я нёс разчыненай душой!

Не чалавек я, не істота!
Я вольны дух, што адалеў прыгнёт!
Імя мне дала маці родна –
Я Беларусі сын! Яе народ!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Народ - Андрэй Рошчын