Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маладзенькі бялявы хлапчук

Маладзенькі бялявы хлапчук,
Што яшчэ не ведаў жыцця,
Бачыў столькі жахлівых пакут,
Бачыў столькі смярцей штодня.

Ён яшчэ нікаго не кахаў,
Не трымаў на руках дзіця.
Па начах у аблоках лятаў,
Ды спыніла яго вайна…

Гэтых хлопчыкаў, сябра мой,
Ведаеш, колькі тады было,
Колькі іх у радную зямлю
За нас з табой палягло?

Неба чыстае, цішыня ў далі.
Ты ведаеш, сябра мой,
Каму “дзякуй” сказаць у начы
За мір над сваёй галавой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маладзенькі бялявы хлапчук - Анастасія Струк