Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як спяшаюцца рэкі да вусцяў

Як спяшаюцца рэкі да вусцяў,
І аблокі зліваюцца ў хмару,
А каханыя вусны – да вуснаў,
Гэтак я аб Радзіме мару.

Бо хачу я абняць матулю
І прайсціся вулкамі Менска.
Мне без іх на зямлі няўтульна,
Я без іх не знаходжу месца…


Верш Як спяшаюцца рэкі да вусцяў - Аляксей Жбанаў