Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сінь калядная

Адвядзі сябе ў сінь калядную –
У цямрэчы з сабой схаваць
Мары плоскія, другарадныя
І кашмараў нязбыўных раць.

Ад нары, што сьмярдзіць мінуўшчынай,
Зладзь уцёкі ў мароз начы –
Слабы розум, быцьцём раструшчаны,
Адзінотай спрабуй лячыць.

Спадзявайся дарогай дальняю
Супакоіць вар’яцкі дух…
Зразумеецца прадказальнае –
Ты з кашмарам паўсюль удвух –

Што ў нары, дзе жыцьцё праседжана,
Што ў начы, куды ўцёк з нары…
“Сінь калядная, шлях прысьнежаны,
Забяры мяне, забяры!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сінь калядная - Аляксей Карпенка