Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсць прыпынак у кожнай мары

Ёсць прыпынак у кожнай мары,
Ёсць ратунак для кожнай сустрэчы,
Нават, часам, калі недарэчы
Закрываем рукамі твары.

Закрываем рукамі душы
І крычым у сваю непазбежнасць,
Каб пачуць вольных мар залежнасць
Ад сардэчнай нялёгкай глушы.

Ад сардэчнага цяжкага смутку
Уцякаем у жывую маркоту,
Каб хварэць на сваю адзіноту
Ды па марах несціся хутка.

Ёсць у кожнага свой прыпынак,
На якім ужо знікае сонца,
Але неба плыве бясконца…
Усё надзвычай ідзе без памылак.

Ёсць у кожнага крок пяцісоты,
Крок апошняй ды соннай думкі,
Да якой мы працягваем рукі,
Каб пазбегнуць жыццёвай суботы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ёсць прыпынак у кожнай мары - Аляксандра Фагот