Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сяброўцы

Магчыма твар, магчыма стан дзявочы,
**Магчыма погляд стомленых вачэй,
А, мабыць, прыгажосць асенняй ночы
**Адкрыта вабяць – да цябе хутчэй
Спяшаюся прыйсці з букетам кветак,
**Сказаць, што ты намнога прыгажэй
Тых падарункаў восеньскіх палетак-
**Ты скарбаў усялякіх даражэй.
А пажадаць табе хачу кахання-
**Астатняе ня важнае ў жыцці-
Чакай яго ад вечара да рання,
**Чаромхаю вясноваю цвіці,
Кахай сама і напаўняй любоўю
**Кастрычніцкія пахмурныя дні-
А я табе жадаю зноў здароўя-
**А ты мяне, як сябра, абдымі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сяброўцы - Аляксандр Ведзянееў