Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГАННЕ

Ледзь мільганула ты, як ў небе знічка,
Адметны след пакінуўшы ў жыцці-
Сваю із рук я выпусціў сінічку,
Каб зорнае святло ў душы нясці,
А разам з ім сапраўднае каханне
Выношваў ў сэрцы, верыў і жадаў-
Анюта – гэта ты – маё жаданне,
Якое знічцы неяк загадаў.


Верш ГАННЕ - Аляксандр Ведзянееў
«