Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твае вочы

Твае вочы мяняюць колер,
І мне колеры гэтыя любыя:
Светла-жоўтыя мілыя сонейкі,
І кашэчы зялёны прыжмур,
І блакітна-зялёныя хвалі,
Што душу маю ўскалыхалі,
І карычневы беражок
У час адхлыну блакіту хваляў…
Твае вочы – шырэй небакраю
І бліжэй за ўсё на Зямлі!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Твае вочы - Алеся Бароўская