Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ваякі

Грып ды Кашаль,
Два бандыты,
Зноў ваююць
З Апетытам.
Усё сочаць,
Усё сочаць,
Апетыт украсці
Хочуць.
Толькі возьмеш
Нас не дужа:
Апетыт мой –
Хлопец дужы!
У яго палкі
Герояў,
За яго яны –
Гарою:
Вітаміны-грэнадзёры
З генералам
Памідорам,
Вітаміны-кірасіры
З Часнаком –
Ваякам шчырым…
Грып ды Кашаль,
Два бандыты,
Не ваюйце
З Апетытам!


Верш Ваякі - Алесь Пісьмянкоў