Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што сцяжынка, што дарога

Што сцяжынка, што дарога –
камяні.
Няшмат часу я прайшоў жа –
мазалі.
Быццам роўным шляхам крочыў –
заблукаў.
Цяжкасцям глядзеў у вочы
ды прапаў.

Усё не так і ўсё не гэтак,
дзе той Бог?
Мо калі б малітву ведаў,
ён памог?!
Рукі апусціліся мае,
голас сціх.
Божая, напэўна, ласка
не для ўсіх!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што сцяжынка, што дарога - Алесь Лянок