Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кожны раз, калі цяжка і боль

Кожны раз, калі цяжка і боль
Абцугамі сэрца сціскае,
Калі вытрымаць няма сілы больш,
У думках вёску сваю ўспамінаю.

Як што, крок да яе насустрач зрабіў,
Усе хутчэй у грудзях сэрца б’ецца.
Як сасоннік сустрэў дыханнем сваім,
На мой твар усмешка кладзецца.

Я поўныя грудзі паветра набраў,
Густ у ім есць чаканай свабоды.
Нідзе і ніколі не адчуваў
Ад паветра такой асалоды.

Яшчэ крок – і рэчка пяе.
І ў яе хуткай той плыні
Сонца песціць промні свае,
Быццам дзетак вадой чыстай мые.

Чырванеюць парэчкі, блішчаць ля платоў
У сонца свеце – як гронкі лала.
Веска ў фарбы апранаецца зноў,
Доўга дзен гэтых цеплых чакала.

Бачу хату сваю, аканіц яе ўзор,
Сэрца роднае месца адчула.
І бабуля спяшаецца з хаты на двор,
Бо рыпенне веснічак чула.

Мы абняліся, па твары яе
Цеплымі слезы цякуць ручаямі.
Пацалуе й прыцісне мяне да сябе
Дужымі ад працы рукамі.

Я… зразумеў мо толькі цяпер,
Як самотна ўвесь час тут было ёй.
Як чакала, што раптам адчыняцца дзверы
“Добры дзень”,- скажа голас знаёмы.

З печы бульба, расольнік ужо на стале,
Для мяне гэта лепшая страва.
Пытае бабуля, як, што ў мяне?
Ды здаецца ўсе ёй цікава.

І ўвесь час той, што я гаварыў,
Яна слезы ў далоні збірала.
Мо таму дзень той сонечны быў,
Што дождж у слезы ператварала.

Як у сне, бацюшка пеў
Над труной цяжкія рыданні.
Гэты свет для ўсіх адразу спусцеў,
Хто на грудзі голаву клалі.

Зараз вескі цяпло – толькі ўспамін,
Дождж за вокнамі шчыльнай сцяной.
Вецер сарваў усё лісце з галін,
Мне самотна, як калісьці і ёй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кожны раз, калі цяжка і боль - Алесь Лянок