Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я ўбачыў бязьмежнасьць учора

Я ўбачыў бязьмежнасьць учора
Я ўчора зірнуў за мяжу
За мяжою імгеньне і мора
За мяжою я ўбачыў душу.

Спрабаваў яе я паклікаць
Я сігналіў ёй столькі гадзін
Стала цяжка і вельмі балюча мне дыхаць
Ды цяпер я застаўся адзін

Бо бязьмежнасьць і ёсьць адзінота
У бязьмежжы ёсьць толькі душа
У душы ёсьць сумленьне і цнота
За бязьмежжам ёсьць толькі мяжа


Верш Я ўбачыў бязьмежнасьць учора - Алесь Кургановіч