Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗапламбОваны аўтобус – едзе красавік!

А вясна не надыходзіць
Бо яна баіцца вас,
Што яе хутка разгоніць
Войск унутраных спецназ.
Мне халодна у цямніцы,
Без вакон што і дзьвярэй,
Засталося ў ёй напіцца
Каб вясна прыйшла хутчэй.
Месяц кволы сакавік,
Пад вачыма колер сіні,
Бо яго прывез цягнік
Узарваўшыйся на міне.
Каб магчыма неяк жыць
Круціць рэйкамі ён фігу,
Ды маршрут яго ляжыць
З Бухары у Рыгу.
Бухарэст і Рагачоў –
Шлях ягонай мапы,
Ён звярнецца да ўрачоў
Пасля снежнай бабы.
Памылковы мае глобус,
Сакавік што фрык,
ЗапламбОваны аўтобус –
Едзе красавік!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЗапламбОваны аўтобус – едзе красавік! - Алесь Круткін