Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Радзімкі

Дзьве радзімкі на шчацэ,
Пакунак у руцэ
Твой. У чыёй?
Вядома ў маёй.
На каленях ноутбук
Вымаўляе нечый гук:
“Мельніца”, Арбеніна, Беланогая,
Карацей усялякае, рознае, многае.
За выняткам “Млына” Хелавісы,
Не вабяць мяне іх музычныя рысы.
Але на шчацэ тыя радзімкі дзьве…
Супакой у маёй галаве.


Верш Радзімкі - Алесь Круткін