Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нараджэнне вядзьмаркі

Не чытаючы хронікі
Мясцовай
Сярэдзіны дзевяностых
(Відаць алкаголікі
На дровы
Падпалілі нешта проста)
Калі першы крык яе заўважылі
Медсястра і санітар,
Я даведаўся ад Дашы:
Ў тую ноч квітнеў пажар.


Верш Нараджэнне вядзьмаркі - Алесь Круткін