Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзе той народ, хто волатамі зваўся?

Дзе той народ, хто волатамі зваўся?
Каго ня зломіць ні страла, ні меч,
Хто галавою ў неба ўпіраўся
І сонца захіляў размахам плеч.
Народ, які ніколі не сьхіляўся
Прад з ворагам, бо быў тут уладар.
Па той зямлі, зь якое нараджаўся,
Хадзіў заўсёды горда ўзьняўшы твар.
І дзе ж той герб з выяваю “Пагоні”?
Ды белы сьцяг са стужкаю крыві,
Што пралівалі, каб ня зьгінуць у палоне,
І звацца беларусам мог і ты…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзе той народ, хто волатамі зваўся? - Алесь Краўчэня