Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чарнобыльская калыханка

– Мама, мама,
Там, у Зоне,
Засталася лялька Галя…
– Спаць, дачушка,
Трэба сёння…
Ёсць жа лялька ў нас
Другая…

– Мама,
Ёй адной там
Страшна,
Яна просіцца,
Сумуе…
– Спі, дачушка…
Лялька наша
Хату сёння
Там вартуе…

– Ну а заўтра?
Заўтра, мама?
Яна прыйдзе к нам
На святы?
– He, дачушка,
Бо таксама
Застанецца каля хаты…

Маме ў вочы
Горкай солі
Сыпнуў
Успамін аб Зоне…
Без любімай лялькі
Сёння
He заснуць
Маленькай Соні…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чарнобыльская калыханка - Алесь Камароўскі