Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трыялет. Ружы для Л***

Я хачу Вам падарыць букет
Алых руж як сімвал захаплення
Светлых сноў маіх увасабленне,
Я хачу Вам падарыць букет.

Хай падасца гэта Вам трызненнем
І дзівацтвам, што не ведаў свет,
Я хачу Вам падарыць букет
Але лёд скаваў вясны цячэнне.


Верш Трыялет. Ружы для Л*** - Алесь Губін