Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ён быў на вайне

На вайне даўно ён,
на вайне.
Там, дзе голад шчырыцца,
там, дзе смерць з жыццём
у гульне…
На вайне ён, на вайне.

Ён пакінуў хату, маці
і дзяцей пакінуў з жонкай,
каб у свае ў рукі ўзяці,
аўтамат з усмешкай горкай.

Ён жадаў? Ён не жадаў,
крыві гэтай безнадзейнай…
Бараніў? Абараняў
ён сваё з гарачай верай.

На вайне быў ён,
на вайне…
Там, дзе голад шчырыцца,
там, дзе смерць з жыццём
у гульне…
Ён загінуў на вайне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ён быў на вайне - Алесь Борскі