Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі ты знік

Калі ты знік з вачэй так хутка,
Калі паехаў так імкліва,
То сэрца сціснулась ад смутку
І свет увесь мне стаў нямілы.

Так лёгка ў нас лілась размова,
Так многа я сказаць хацела,
Але тут нейкая трывога
У тваё сэрца прыляцела.

Паехаў ты. Павёз з сабою
Той цяжар і дакор у сэрцы.
І зноў душа ў неспакоі,
І зноў няма ў каго сагрэцца.

Твой смутак у вачах мне сніцца,
Ты радасці даўно не бачыў.
Ты так хацеў ужо адкрыцца,
А жорсткі лёс усё перайначыў.

Я кожны дзень жыву ўспамінам,
Я кожны дзень званка чакаю.
Сабе прызнацца я баюся,
Што зноў усім сэрцам я кахаю.

Кахаю я! І свет іскрыцца!
Натхненне напаўняе грудзі!
Чакаю я. І мне не спіцца.
І мару я, што з намі будзе…

Так хочацца цябе ўбачыць,
Так хочацца пабыць з табою,
Так хочацца цябе паслухаць,
Сагрэць сваёю цеплынёю.

Цяплом душы сваёй і сэрца
Вярнуць у вачах іскрынкі шчасця.
І весялосць вярнуць, і радасць,
Закрыць сабою ад нянасця.

Я б да жыцця цябе вярнула,
І твае думкі паяснелі б.
Жыццё напоўнілась бы сэнсам
І дні, як птушкі, паляцелі б.

Свабодна, з радасцю, з надзеяй
На свет ты глянуў бы, мой мілы,
Бо ты адзін такі ў Сусвеце,
Ты малады! Ты маеш сілы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі ты знік - Алена Аскірка