Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяльпук

Мiшка, Мiхасёк, Мiшук,
Кажуць на яго: “Цяльпук”.
Цi гавораць: “Мiхасёк,
Мешкаваты ты, мяшок”.
Усё ня добра цяльпуку.
Хлопцы пойдуць на раку,
А ён з iмi не iдзе –
Цяжка плаваць на вадзе.
Iдуць хлопцы у садок –
Сядзiць ў хаце цяльпучок.
Сарваць яблык на галiне –
Рук цяльпук нiяк не ўзнiме.
Бабуля кажа: “Мой унучок,
З´еў бы смачны пiражок.
Еш, мiленькае дзiцятка,
Будзеш дужы, як цялятка!”
I узяў ён пiражок,
I цалуе у бачок.
Есць пiрог ужо дваццаты,
Пiражкам ён вельмi рады:
“Нiякi я не цяльпучок,
Ем я жвава пiражок!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цяльпук - Алег Старынчык