Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На кірмаш

На кірмаш
(байка)

Дзядзька меўся на кірмаш…
З-пад паветкі колы
выгнаў…
Воз той, Бог прабач,
Пеўню на смех – кволы.

Дзядзька кола пахістаў
Асцярожна ботам –
Дзе той час рамантаваць,
Будуць грошы – потым…

Так і выбраўся:
наклаў
Збожжа і бялізны,
Яек кош, два кумпяка…
Скарб – ого! – вялізны…

На Каня хамут уздзеў
(З дзірак лезе вата)
Конь на кола паглядзеў,
І здзівіўся надта

Ў Дзядзькі – воля у вачах…
Пугу узяў сурова…
Конь паціснуў плячыма –
Не патрэбны словы.

Паімчалі пакрысе…
Што ж вясной дарога –
Гразь балота,
Дзе-нідзе – суха
Так нічога…

Хлешча хвост па барадзе,
Мухі, тое-сёе…
Дзядзька дрэмле, Конь ідзе,
Усхоропваюць абое…

Раптам – хрусь! – і перадок
Ўніз і ў бок падаўся…
Дзядзька тварам ў каравяк
Трапна скіраваўся.

Падхапіўся – нібы чорт!
І плюецца злосна…
А конь іржэ ў весь конскі рот –
Смешна ж невыносна!..
———————————-
Эканоміка ўпярод
А культура – потым?
Не прыйшлося б нам глынаць
Вынік поўным ротам

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На кірмаш - Алег Мантур