Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Словы пра Беларусь

Пра што пісаць? Пра Беларусь!
Калі пісаць, дык пра радзіму,
Той край, якім я ганарусь,
Якім жыву, пакуль ня згіну.

Дзе ўсё люблю – палі і рэкі,
Дзе нарадзіўся і ўзрос,
Дзе родны кут, радныя стрэхі,
Звязаны з чым жыццё і лёс.

Той край, дзе маці нарадзіла,
Той край, дзе бацька мой жыве,
Дзе сэрца ў першы раз любіла,
Дзе ўсё так душу сагрые.

Край замкаў, храмаў старажытных,
Паміж якіх бацькоўскі дом,
Край рэчак і азёр блакітных,
Дзе сонца радуе цяплом.

Край васількоў, рамонкаў, бэзу,
Дзе ўюць жытло вясной буслы,
Дзе ў лесе зубры вялічэзны,
Ў палях курлычаць жураўлі.

Пра край, дзе белыя бярозы
Так сэрца грэюць і душу,
Дубравы дзе, лугі, пакосы,
І ўсё, чым шчыра даражу.

Той край, які дзяды любілі,
Для нас з табою бераглі,
З мячом ушчэнт чужынцаў білі,
Каб мірна зараз мы жылі.

Пра гэты край хачу пісаць я,
Пра мілы кут, што так люблю,
Пра Беларусь хачу казаць я,
Той край, з маленства дзе жыву.

05. 2011г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 4,00 out of 5)

Верш Словы пра Беларусь - Алег Грушэцкі