Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я мог лятаць

Я мог лятаць…
З лістотай у восень ападаць,
Жаўруком вітаць у аблоках,
Ноччу з зорамі маўчаць
І снегам белым замятаць.

Я мог лятаць…
Руками сонца абдымаць,
Песні з ветрам распяваць,
Шапацець паміж калосся
І танчыць на краі нябесаў.

Я мог лятаць усяго імгненне…
А цяпер ляжу ў крыві.
І мае паломаннае крылле
Люляюць сонца прамяні.


Верш Я мог лятаць - Агнеслава Воран