Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА АДОЛЬФА ЯНУШКЕВІЧА



(9.06.1803-18.06.1857)

Заручальны пярсцёнак вяртаеш нявесце,
Каб цябе не чакала з далёкіх зямель,
Дзе, нібыта па моры, па стэпе, па свеце
І твая плыве юрта, нібы карабель,
На які ты сасланы за ўдзел у паўстанні
Хоць ты мог адкупіцца, мог цар дараваць…
На калені ж не стаў, прад чужынцам не
станеш.
Прад матуляй стаяў і зноў будзеш стаяць,
Як у Дзягільна любае вернешся хворы.
А пакуль што з казахамі светла жывеш
І, як з роўнымі роўны, ты з імі гаворыш
І лісты ў родны край усё шлеш і ўсё шлеш,
І натуеш самотныя вершы, як слёзы,
Што зрабіліся вершамі ў сэрцы тваім,
Дзе хвалюецца Нёман, шапочуць бярозы
І плыве ад садовае квецені дым
І знікае, але ён не знікне ніколі,
Як не знікне ніколі зямля, без якой
Не патрэбна табе ні багацце, ні воля,
Бо Айчына-і воля, і наш супакой.

1.02.2009



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА АДОЛЬФА ЯНУШКЕВІЧА - Віктар Шніп