Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Святар старанна рамантуе

Святар старанна рамантуе
Ў сваім двары зламаны плот.
А побач хлопчык шпацыруе,
Ажно глядзіць, здаецца, ў рот.

– Што, дзетка, вучышся сталярыць?

– Ды не… Мне б толькі вось пазнаць:
Калі святар па пальцу ўдарыць,
Што будзе ён тады крычаць?

18.03.2011

Верш Святар старанна рамантуе