Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што чалавеку горш за ўсё?

Што чалавеку горш за ўсё?
Хтось кажа – смерць, а хтось – хваробы,
Адным – жабрацтва шкумаццё,
Другім – не мець у сэрцы Бога.

Спыталі тое ў мудраца:
“А ты што думаеш, шаноўны?”
Ён адказаць паабяцаў,
Паразважаўшы больш грунтоўна.

І так, і гэтак бавіў час,
І там, і тут шукаў цярпліва.
І вось, нарэшце, даў адказ,
Ды не звычайны – ўсім на дзіва:

“Ўсяго гаротней на зямлі
Не атрымаць чаго жадаеш.
Але яшчэ найгорш, калі
Чаго не хочаш, атрымаеш… “

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Што чалавеку горш за ўсё? - Таццяна Дзям'янава